У рамках інфармацыйнай кампаніі аб важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў намеснік начальніка Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Валерый Хвасько правёў прафілактычную гутарку з працоўным калектывам музея-сядзібы М.К.Агінскага.
Выратавальнік падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб пажарнай абстаноўцы на тэрыторыі раёна і вобласці, расказаў аб самых распаўсюджаных прычынах узгаранняў і аб тым, як пазбегнуць бяды.
Адмысловая ўвага была нададзена аўтаномным пажарным апавяшчальнікам – невялікім, але вельмі важным прыладам. Было падрабязна растлумачана, дзе і як іх лепш за ўсё ўсталёўваць, а таксама як правільна імі карыстацца. Акрамя таго, Валерый Хвасько нагадаў аб правілах паводзін у выпадку пажару і аб мерах, якія дапамогуць прадухіліць яго ўзнікненне. Прадстаўнік МНС падкрэсліў, што многіх трагічных выпадкаў можна пазбегнуць калі быць уважлівымі і адказнымі, выконваць элементарныя правілы бяспекі і, вядома ж, устанавіць у сваім доме аўтаномны пажарны апавяшчальнік.
У канцы мерапрыемства прысутныя паглядзелі тэматычны відэафільм і атрымалі наглядна-выяўленчую прадукцыю супрацьпажарнай накіраванасці.

