Урачыстае адкрыццё адноўленай альтанкі Амеліі

25 верасня 2019г. у залескай сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, у дзень нараджэння гаспадара, адбылося ўрачыстае адкрыццё адноўленай альтанкі Амеліі.

Альтанка даўно з'яўляецца архітэктурным упрыгожваннем ангельскага парка музея-сядзібы. Маштабная рэканструкцыя парка пачалася яшчэ ў 2017 годзе. У аснову праекта рэканструкцыі альтанкі пакладзены гістарычныя фотаматэрыялы. Захаваліся яе здымкі часоў Першай сусветнай вайны. У тым выглядзе, у якім прывыклі бачыць  «Храм Амеліі», ён быў адбудаваны ў 90-я гады мінулага стагоддзя.

З 25 верасня 2019г. яшчэ адной кропкай прыцягнення для турыстаў у музеі-сядзібе М.К. Агінскага ў Залессе любімае месца адзіноты і роздумаў Міхала Агінскага. У гонар старэйшай дачкі кампазітара альтанку назвалі «Храмам Амеліі». 

Другое жыццё яна атрымае ў адпаведнасці з праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва "Латвія-Літва-Беларусь 2014-2020».

У рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва «Актуалізацыя і аднаўленне еўрапейскага культурнага ландшафту на літоўска-беларускай мяжы» закуплена 60 складаных крэслаў для гледачоў, прыгожая мэбля для альтанкі. У альтанцы будуць праходзіць гасцёўні і музычныя вечары. Глядзельная зала размесціцца ў цені дрэў ангельскага парку.

Такі падарунак вельмі парадаваў бы гаспадара “Паўночных Афін”!