Сусветны дзень музеяў: запрашаем на “Вечарыну ў Міхала”!

Дзякуючы з’яўленню музеяў у чалавецтва з’явілася магчымасць захаваць унікальныя сусветныя каштоўнасці. Акрамя захавання і збора прадметаў, якія маюць культурную альбо гістарычную каштоўнасць, музеі займаюцца асветніцкай працай і праводзяць вялікую навукова-даследчую работу. Сусветная супольнасць не магла абысці важнасць пытанняў, звязаных з працай і развіццём музеяў. Таму ў маі не толькі супрацоўнікі музеяў, але і ўвесь культурны свет адзначае Міжнародны дзень музеяў.

  Міжнародны дзень музеяў “з’явіўся на свет” у 1977 годзе. З таго часу яго святкуюць 18 мая. Прычым афіцыйна ўвесці такую дату прапанавалі расійскія музейшчыкі. Гісторыя свята цесна звязана са стварэннем у 1946 годзе Міжнароднага Савета Музеяў (ICOM), які меў галоўнай мэтай аказанне ўсебаковай дапамогі дзейнасці музеяў. Да працы Савета адразу далучыліся больш за 115 краін, у тым ліку і СССР. Менавіта па ініцыятыве СССР ICOMзаснаваў новае прафесійнае свята – Сусветны дзень музейных супрацоўнікаў. Упершыню ўрачыстасці прайшлі ў 1978 г. У наш час свята адзначаецца ў 150 краінах свету.

  Гісторыя гэтага свята – дзень музеяў такая ж выключная і ўнікальная, як і самі музеі і тое, што яны экспануюць. Музей – гэта не проста месца, дзе сабраныя розныя артэфакты з мінулага, гэта перш за ўсё месца, дзе чалавек узбагачаецца душой, напаўняецца павагай да мінулага, вучыцца любіць і цаніць творы, створаныя чалавекам і прыродай.

  Музей-сядзіба М. К. Агінскага таксама далучаецца да Міжнароднага дня музеяў. У гэты дзень у сядзібе ладзяцца цікавыя імпрэзы, канцэрты, выставы. Супрацоўнікі рыхтуюць сюрпрызы і запрашаюць творчых, неардынарных і цікавых людзей. Свята праходзіць пад назвай “Вечарына ў Міхала”. 2017 год не стане выключэннем – 20 мая ў музеі пройдзе трэцяя Ноч музеяў. Пад час свята гасцей будуць чакаць музыка, сюрпрызы, а яшчэ – усе дарослыя і дзеці любяць гуляць! І вось супрацоўнікі музея падрыхтавалі цікавы квэст па парку сядзібы. Усе, хто далучыцца да сусветнай акцыі, з пользай і прыемна правядуць вольны час!