Добраўпарадкаванне помнікаў да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Добраўпарадкаванне помнікаў да 75-годдзя Вялікай Перамогі – гэта даніна памяці перад пакаленнем, якія прайшлі вайну, перад іх мужнасцю ...

6 мая супрацоўнікі музея-сядзібы М.К. Агінскага наведалі і добраўпарадкавалі магілу палкоўніка Акакія Атхмезуры (1916 г.) і памятны знак ахвярам нацызму (1941-1942 гг.). На пачэсным месцы, пахаваны герой I сусветнай вайны, Георгіеўскі кавалер, палкоўнік Акакія Атхмезуры, які цаной свайго жыцця выратаваў жыцці сваіх салдат. Палкоўнік 14-га грэнадзерскага Грузінскага палка А. Атхмезуры (1874 – 20.07.1916) – ураджэнец Кутаісскай губерні. Ён стаў ахвярай газавай атакі, калі падчас бою раздаваў салдатам процівагазы, не паспеўшы сам забяспечыць уласную бяспеку. Сучасны надмагільны помнік ўстаноўлены 9 мая 2008 года ў в. Міхневічы на сродкі грузінскай дыяспары.

Памятны знак ахвярам нацызму (1941-1942) на месцы растрэлу яўрэйскага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Летам 1941 года Залессе на 3 гады аказалася пад нямецкай акупацыяй. Массавыя растрэлы яўрэяў пачаліся з першых дзен вайны. У 2008 годзе прадстаўнікамі яўрэйскай дыяспары быў устаноўлены памятны знак ахвярам нацызму ў аг. Залессе.