Чароўны свет Анатоля Бяляўскага

З 1-га жніўня ў музей-сядзібе пачала працаваць выстава мастака з Мінску Анатоля Бяляўскага. Анатоль нарадзіўся ў 1961 годзе на Гродзеншчыне. Закончыў тэатральна-мастацкі інстытут. Працуе ва ўсіх жанрах станкавага жывапісу. 3 1994 г. член Саюза мастакоў Беларусі. Працы карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод калекцыянераў, некаторыя знаходзяцца ў вядомых заходніх калекцыях.

Анатоль Іванавіч шмат падарожнічае, але лічыць, што беларускія краявіды самыя лепшыя. І, гледзячы на карціны мастака, з гэтым нельга не пагадзіцца. Есць сцвярджэнне, што ў мастацтве, як і ў музыцы, у кожнай карціны свой глядач. У кожнага супрацоўніка музея з’явілася свая любімая, толькі яму блізкая і зразумелая карціна. Мне, напрыклад вельмі падабаецца праца “Веска Студзёнка. Брама ў мінулае”. Ля гэтай карціны можна доўга стаяць, углядаючыся ў глыб стагоддзяў, адчуваецца цішыня і спакой.

Мастак вельмі любіць маляваць ваду, ён лічыць, што вада -- сімвал жыцця. На карцінах “Возера”, “Бераг Віліі”, “Цішыня” -- шмат вады, яна зачароўвае, заспакойвае, прымушае спыніцца і агледзіцца навокал. Працуе ў розных жанрах – пейзаж, партрэт, есць карціны з глыбокім філасофскім сэнсам, на гістарычныя тэмы. Усе працы аб’яднаны любоўю да сваёй роднай зямлі, загадкавай прыгажосцю і толькі яму ўласцівым стылем і почыркам.

Запрашаем усіх неабыякавых да прыгажосці, творчасці і роднай зямлі пазнаёміцца з выдатнай выставай Анатоля Іванавіча Бяляўскага, якая будзе знаходіцца ў музеі на працягу жніўня.