8 снежня - вусны відэачасопіс "Жыццёвыя старонкі Агінскага"

8 снежня ў тэатральна-музычнай зале сядзібы знакамітага кампазітара сабраліся юныя аматары біяграфія Міхала Клеафаса Агінскага, каб падчас вуснага відэачасопіса "Жыццёвыя старонкі Агінскага" даведацца яшчэ больш пра жыццё, творчасць і дзейнасць гэтага выдатнага чалавека.

У гасцей была магчымасць пагартаць старонкі віртуальнага часопіса і паглыбіць веды пра сям'ю Міхала Клеафаса, даведацца пра яго настаўнікаў, якія вызначылі яго лёс у жыцці і дапамаглі найбольш спрыяльнымі шляхамі раскрыць усе таленты хлопчыка. Не абмінулі і адну з самых важных старонак яго жыцця - палітычную дзейнасць, пагутарылі пра жыццё Агінскага ў Залессі і Фларэнцыі.

Не абыйшлося і без музыкі самога Міхала Клеафаса Агінскага. Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Удзельнікі ў чарговы раз змаглі пераканацца, наколькі цікавая і шматгранная фігура М.К. Агінскага ў гістарычным, палітычным і культурным кантэкстах.