6 мая адбылося адкрыццё выставы “Чорна-белыя вандроўкі Барыса Бокшы”

Cёння ў жыхароў Смаргонскага раёна з’явілася магчымасць акунуцца ў чорна-белы свет Барыса Бокшы. Экспазіцыю складаюць больш 30 работ мастака, выкананых тушшу і пяром. Гэта замалёўкі беларускіх краявідаў, на якіх заўважаецца непадробная любоў аўтара да радзімы. Дастаткова дасканала з дапамогай толькі двух колераў ён змог выказаць пачуцці, якія ім апаноўвалі пры напісанні той ці іншай карціны. Возера Свір, Мірскі замак, Нясвіжскі палац і, канешне, мясціны сядзібы М.К. Агінскага і інш.

На адкрыцці выставы 6 мая сабраліся сябры і знаёмыя Барыса Цімафеевіча, вучні ДУА "Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад - сярэдняя школа", жыхары Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў. Кожны з іх атрымаў у падарунак каляндар з малюнкамі Барыса Бокшы і кожны з іх адзначаў, што знайшоў для сябе штосьці цікавае.

Выстава працягнецца да 8 чэрвеня.