29 снежня ў сядзібе М.К. Агінскага прайшла дабрачынная акцыя "Нашы дзеці"

29 снежня ў музеі-сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прайшла навагодняя экскурсія з элементамі квэста “Як сняжынкі музей упрыгожвалі”. Удзельнікамі экскурсіі сталі вучні дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічы комплекс Мальскі дзіцячы сад-пачатковая школа”. Юныя госці ў гэты святочны дзень былі даследчыкамі, навукоўцамі, экскурсаводамі. Дзеці з задавальненнем выконвалі розныя заданні, гулялі, малявалі. У тэатральна-музыкальнай зале музея гасцей чакалі залескія Дзядуля Мароз і Снягурачка, якія павіншавалі і стварылі сапраўдны святочны настрой.