14 лістапада ў сядзібе М.К. Агінскага адбылася парафіяльная ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай.

Будаўніцтва капліцы Маці Божай Вострабрамскай, пачалося ў 1802 годзе, па праекту Міхала Шульца . Яна прызначалася для рэлігійных патрэб гаспадара і яго сям’і, бо паблізу сядзібы не было касцёла.

Капліца была пабудавана ў стылі класіцызму, уяўляла сабой невялікі зальны храм ў выглядзе васмігранніка з арачнымі вокнамі і адной апсідай, дзе быў размешчаны двухярусны разны драўляны алтар. Цагляныя сцены атынкаваныя. Над вальмавым дахам узведзена драўляная 6-гранная вежа з шатровым купалам. У 1915 і 1930 гады перабудаўвалася. Дамінантай з’яўляецца алтар, быў зроблены з хвойных парод дрэў, пафарбаваны, пакрыты лакам, а разныя дэталі пазалочаныя. Агароджа алтара, кафедра так-сама былі зроблены з дрэва і пафарбаваныя ў цёмны колер пакрытыя лакам. Стаялі дзьве драўляныя лавы з адкіднымі пюпітрамі. Асвячалася люстрамі і насценнымі бра. Для ілюзорнага павялічэння ўнутранай прасторы сцены капліцы былі распісаны фрэскамі.

14 лістапада ў  сядзібе М.К. Агінскага адбылася парафіяльная ўрачыстасць Маці Божай Вастрабрамскай. Прысутнічала шмат гасцей і парафіян. Сярод іх былі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі, рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства ў Беларусі ксёнз Віктар Гайдукевіч, прадстаўнікі мясцовай улады Грышкевіч Зянон Зянонавіч, дырэктар музея-сядзібы М.К. Агінскага Градзіцкая Людміла Ўладзіміраўна. Святочную імшу правёў біскуп Аляксандр Яшэўскі, а таксама прайшло асвячэнне новай іконы Маці Божай Вастрабрамскай у капліцы і крыжа на тэрыторыі сядзібы.